Новости по метке:

ўлады

Amnesty International: Марфа Рабкова і ўсе палітвязні павінны быць неадкладна вызваленыя

Amnesty International рашуча заяўляе, што беларускія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць праваабаронцу Марфу Рабкову і ўсіх затрыманых у якасці падазраваных у крымінальных злачынствах па ілжывых абвінавачваннях.Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Amnesty International патрабуе выконваць правы мірных пратэстоўцаў(2)

Amnesty International асцерагаецца, што беларускія ўлады гатовыя зноў звярнуцца да рэпрэсіўных мераў і пачаць прымяняць сілу да мірных пратэстоўцаў, як яны ўжо рабілі ў самым пачатку...Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ЕС і Канада заклікалі ўлады Беларусі выконваць узятыя міжнародныя абавязацельствы

Высокі прадстаўнік Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль і міністр замежных спраў Канады Франсуа-Філіп Шампань выступілі з сумеснай заявай, у якой нагадалі ўладам Беларусі аб узятых міжнародных абавязацельствах, у тым ліку ў межах АБСЕ. Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Следчыя працягваюць допыты сябраў Каардынацыйнай рады

Сябраў прэзідыума Каардынацыйнай рады па арганізацыі працэсу пераадолення крызісу і транферы ўлады Паўла Латушку і Нобелеўскую лаўрэатку, пісьменніцу Святлану Алексіевіч выклікалі ў Следчы камітэт на 10 гадзін 25 жніўня...Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ААН зноў заклікае беларускія ўлады правесці расследаванне па фактам катаванняў

Афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Ліз Трасэль нагадала афіцыйнаму Мінску пра абсалютную забарону катаванняў і заклікала да незалежнага расследавання. Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алесь Бяляцкі: "Можна пасадзіць усю Раду, але ці вырашыць гэта пытанне агульнапалітычнага крызісу?"

20 жніўня стала вядома, што Генеральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу супраць Каардынацыйнай рады, створанай для забеспячэння трансферу ўлады, па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі...Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Amnesty International: Крымінальная справа супраць Каардынацыйнага савета - абуральнае парушэнне свабоды выказвання меркаванняў

Выконваючы абавязкі дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Брус Мілер раскрытыкаваў рашэнне Генеральнай пракуратуры аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць Каардынацыйнага савета па забеспячэнні трансферу ўлады. Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Libereco: Беларусь павінна неадкладна вызваліць усіх палітвязняў

Швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя "Libereco - Партнёрства за правы чалавека" заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх затрыманых падчас выбараў і ў паслявыбарчы перыяд як перадумову для далейшага дыялогу як унутры краіны, так і за...Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алексіевіч, Бяляцкі, Цэнцер...

Давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнта Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова апублікавала спіс першых беларусаў, уключаных у склад Каардынацыйнага савета для забеспячэння трансферу ўлады. Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Генеральны сакратар ААН заклікаў улады Беларусі праявіць стрыманасць

Праблемы, якія ўзніклі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, неабходна вырашаць з дапамогай дыялогу, а ўлады павінны праяўляць стрыманасць у адказ на дэманстрацыі, заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі заклікала ўлады прыняць неадкладныя меры для прадухілення катаванняў зняволеных

Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі выказала сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб катаваннях і іншых формах жорсткага абыходжання са зняволенымі, у тым ліку непаўналетнімі, якія паступілі пасля выбараў 9 жніўня. Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ПА АБСЕ заклікала ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі і выконваць правы чалавека

Улады Беларусі павінны ў поўнай меры выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы і не парушаць правы чалавека, заявіў 13 жніўня старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ Гіоргі Цэрэтэлі. Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

FIDH: Міліцыя мусіць устрымацца ад ужывання празмернай сілы супраць мірных дэманстрантаў

FIDH яшчэ раз заклікае ўлады ўстрымацца ад гвалту супраць мірных пратэстоўцаў.Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Генсак ААН заклікаў улады Беларусі быць стрыманей і не парушаць правы людзей

У арганізацыі заклікалі беларускія ўлады забяспечыць поўнае выкананне правоў на свабоду выказвання, мірных сходаў.Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява Высокага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля напярэдадні презідэнцкіх выбараў

Высокі прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль выступіў з заявай напярэдадні презідэнцкіх выбараў, у якой заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і гарантаваць рэалізацыю кандыдатамі палітычных правоў, паведамляецца на сайце Еўрапейскага саюза.Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае зняць абвінавачванні з актывіста "Вясны" Аляксандра Буракова

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае беларускія ўлады спыніць судовы пераслед супраць сябра ПЦ "Вясна" Аляксандра Буракова, які быў затрыманы ўчора ў Магілёве.Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

FIDH і Вясна: Улады мусяць устрымацца ад гвалту супраць удзельнікаў выбарчых пратэстаў

FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" заклікаюць беларускія ўлады ўстрымацца ад прымянення гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і забяспечыць празрыстасць на працягу ўсяго выбарчага працэсу.Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларусь адказала Камітэту па правах чалавека па справе "Белага легіёну"(2)

Беларускія ўлады далі КПЧ свае каментары па гэтай справе, а заяўнікі адрэагавалі на гэта.Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гендарныя рэпрэсіі супраць жанчын-актывістак у Беларусі(2)

Жанчыны непрапарцыйна церпяць ад жорсткага ўціску правоў чалавека ў Беларусі, дзе ўлады дэманструюць абуральнае грэбаванне абавязальніцтвамі краіны ў галіне правоў чалавека напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, што адбудуцца ў жніўні 2020 года.Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Муж і жонка з Гомеля шукаюць абароны ў ААН(2)

Беларускія ўлады парушылі правы гомельскіх мужа і жонкі Плотнікавых на мірны сход і выказванне меркавання.Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10.07.2020(Crtl →)